Прыём тэкстаў для анталогіі кароткай прозы Letters as Characters: An Anthology of Short Stories
Прыватнае нью-йоркскае выдавецтва Letter Books прымае тэксты для анталогіі кароткай прозы, у якой літары, алфавіты, пісьмо і тыпаграфія становяцца часткай сюжэту і дзейнічаюць як паўнавартасныя героі.
Для каго: пісьменнікі, дызайнеры, тыпографы, даследчыкі, рэдактары; усе, хто працуе або мысліць праз мову, літары і знакі.
Можна падаваць новыя або ўжо напісаныя тэксты. Папярэдні досвед не патрабуецца.
Пра што тэксты:
- Кароткая проза, дзе мова, літары, шрыфты, пісьмо або сістэмы пісьма з’яўляюцца ключавымі для наратыву
- Любая форма і жанр: мастацкая проза, creative non-fiction, даследчая апавядальная форма, фантастыка, хорар, рамантыка, сюррэалізм і інш.
- Акцэнт на гісторыі, а не толькі на візуальным эксперыменце.
Прапануецца:
- Ганарар 100 USD кожнаму апублікаванаму аўтару(-цы);
- Аўтарскі асобнік кнігі;
- Празрыстая фінансавая мадэль: калі пасля продажаў застанецца прыбытак — ён будзе падзелены паміж аўтар(к)амі;
- Усе правы застаюцца ў аўтараў/-к.