Перайсці да асноўнага зместу

Прыём тэзісаў аб статусе культработніка(-цы) на ENCATC Annual Congress 2026

20 лютага 2026, 23:59 CET(мінуў)
23 — 25 верасня 2026
Nice, Францыя
Бясплатна

Галоўная тэма кангрэсу — творцы і культурныя прафесіяналы: ролі, праца і палітыкі.

Арганізатараў цікавіць:

  • Статус мастака і культурнага работніка
  • Умовы працы, устойлівасць, ментальнае здароўе
  • Культурная палітыка і фінансаванне
  • Калектыўныя мадэлі працы, супольнасці, сеткі
  • Адукацыя, навыкі, новыя метады навучання
  • Экалогія, сацыяльная адказнасць, інклюзія
  • Уплыў лічбавых тэхналогій і ШІ на культуру.

Што можна падаваць:

  • Даследчыя даклады (300–500 слоў)
  • Панэльныя сесіі (3-4 даклады ў адной сесіі)
  • Адукацыйныя сесіі Teaching & Learning Sessions (інавацыйныя адукацыйныя фарматы).

Усе матэрыялы і прэзентацыі на англійскай мове.