Перайсці да асноўнага зместу

Прыём заявак ад ArtEO: Earth Stories (EO-data + экалогія)

16 студзеня 2026, 23:59 CET(мінуў)
Анлайн
Бясплатна
4 000 EUR

Конкурс для індывідуальных творцаў і калектываў, якія хочуць працаваць з спадарожнікавымі дадзенымі (Earth Observation) і іншымі экалагічнымі дадзенымі — і зрабіць з іх мультысенсорны мастацкі праект.

Для каго: творцы любых дысцыплін (візуальнае мастацтва, гук/музыка, харэаграфія, перформанс, дызайн, digital, літаратура і інш.).

Прапануецца:

  • Да 4000 EUR на праект для стварэння новай працы
  • Ментары: навукоўцы + творчыя і тэхнічныя эксперты
  • Доступ да EO-дадзеных, даследчых сетак і тэхпадтрымкі
  • Навучальныя сесіі пра кліматычную навуку і дадзеныя
  • Публічная выстава ў 2026 (верагодна UK або Еўропа).
  • Прома праз сайт, сацсеткі, відэа.

Таймінг распрацоўкі праекта: студзень-красавік 2026.