Прыём заявак ад гукавых мастакоў/-чак і даследчыкаў/-ц KNOB DETOX 2026
KNOB DETOX 2026 — канферэнцыя пра гук, музыку і тэхналогіі. Падзея збярэ мастакоў/-чак, кампазітараў/-к і даследчыкаў/-ц, якія працуюць з гукавым мастацтвам, электроннай музыкай і новымі медыя.
Мерапрыемства адбудзецца 13-18 кастрычніка 2026 у Дзяржаўным універсітэце Параны (UNESPAR) у горадзе Курыціба, Бразілія.
Для каго: гукавыя_мастакі/-чкі, кампазітары/-кі, медыя_мастакі/-чкі даследчыкі/-цы ў сферы музыка, медыя і мастацтва, міждысцыплінарныя творцы.
Што можна падаваць:
Навуковыя артыкулы (papers). Тры фарматы:
- Кароткія артыкулы пра даследаванні і метады
- Апісанне праектаў або практычнага досведу
- Тэарэтычныя эсэ.
Мастацкія працы ў сферы гукавога і мультымедыйнага мастацтва:
- Акузматычная або электронная музыка
- Перформансы з live electronics
- Электраакустычная музыка з відэа
- Мультымедыйныя перформансы (танец, тэатр і інш.)
- Sound art, інсталяцыі, аўдыявізуальныя працы.
Прапануецца:
- Магчымасць прадставіць працу або даследаванне
- Публікацыя артыкулаў у зборніку канферэнцыі (з DOI)
- Удзел у публічных канцэртах, перформансах і панэльных дыскусіях.
У конкурсе не пазначана фінансаванне (дарога і пражыванне, хутчэй за ўсё, удзельнікі/-цы арганізуюць самастойна).