Прыём заявак ад мастакоў/-чак і культурніцкіх арганізацый, чые праекты могуць стаць часткай афіцыйнай праграмы Évora 2027 – European Capital of Culture | Партугалія
Our Lab — конкурс для мастацкіх праектаў, якія працуюць з тэмай VAGAR (павольнасць, уважлівасць, суіснаванне), спалучаюць традыцыю і эксперымент, прапануюць новыя ўяўленні пра будучыню, разважаюць пра еўрапейскія і глабальныя выклікі: экалогію, міграцыю, сацыяльную няроўнасць, страту традыцый, будучыню тэрыторый.
Для каго: мастакі/-чкі і калектывы, культурныя арганізацыі з Еўропы (акрамя Партугаліі) і з-за межаў Еўропы з пацверджаным прафесійным досведам.
Напрамкі: тэатр, танец, музыка, цырк, вулічныя мастацтвы, опера, архітэктура, дызайн, new media, міждысцыплінарныя праекты.
Агульны бюджэт конкурсу: 2.000.000 EUR.
Падтрымка на адзін праект: 20.000 - 100.000 EUR.