Перайсці да асноўнага зместу

Research Lab 2026: стыпендыя на даследаванні ў эканоміцы

BBELECONOMY
6 красавіка 2026, 23:59 CEST(мінуў)
1 красавіка 2026, 2:00 CEST(адбылося)
Vilnius, Літва
Анлайн
Бясплатна
1 200 EUR

Праект BELECONOMY запрашае студэнтаў/-к і выпускнікоў/-ц, звязаных з Беларуссю, далучыцца да Research Lab, дзе вы зможаце правесці ўласнае даследаванне ў эканоміцы з ментарскай падтрымкай.

Фармат: афлайн у Вільнюсе або анлайн (для ўдзельнікаў з іншых краін).

Для каго: студэнты і выпускнікі, звязаныя з Беларуссю, з інтарэсам да эканамічных даследаванняў.

Умовы:

  • Базавыя веды ў эканоміцы;
  • Навыкі працы з дадзенымі і статыстыкай;
  • Англійская і веданне R, Python, Stata і інш. — будзе перавагай.

Калі: з красавіка 2026, да 3 месяцаў.

Прапануецца:

  • Стыпендыя 400 EUR / месяц;
  • Магчымасць правесці ўласнае даследаванне або працаваць у камандзе;
  • Ментарская падтрымка.