Рэзідэнцыі для мастакоў/-чак і даследчыкаў/-ц Individual & Collaborative Fellowships 2027 ад Cultural Foundation Schloss Wiepersdorf | Германія
Для каго: літаратары/-кі (паэзія, проза, драматургія, сцэнар, эсэ, крытыка, пераклад), гуманітарныя і сацыяльныя_навукі (PhD, postdoc, Meisterschüler*innen), візуальнае_мастацтва (жывапіс, графіка, скульптура, медыя-арт, фатаграфія), кампазітары/-кі (гукавы дызайн, інсталяцыя, перформанс, дырыжыраванне).
- Завершаная мастацкая/акадэмічная адукацыя або пацверджаны прафесійны досвед
- Нельга падавацца, калі вы былі ў гэтай рэзідэнцыі ў апошнія 2 гады.
Фармат:
- Індывідуальная рэзідэнцыя (1 асоба)
- Сумесная рэзідэнцыя (1 асоба + 1-2 партнёры; адначасова можа знаходзіцца толькі 1 госць).
Калі: 3 месяцы у перыяды сакавік-травень / чэрвень-жнівень / верасень-лістапад 2027 (для гуманітарных навук магчымы карацейшы перыяд).
Прапануецца:
- Пражыванне + 3-разовае харчаванне
- 1200 EUR / месяц
- 480 EUR аднаразова на матэрыялы (–160 EUR за кожны скарочаны месяц)
- Студыя (для візуальнага мастацтва — пры наяўнасці)
- Пакрыццё візавых выдаткаў (калі патрэбна)
- Доступ да бібліятэкі, парку, рабочых прастораў.
Рэзідэнты/-кі павінны праводзіць большую частку часу ў Wiepersdorf і ўдзельнічаць у падзеях замка.