Рэзідэнцыі EMAP 2026 ад European Media Art Platform

Бясплатна

European Media Art Platform (EMAP) прымае заяўку на двухмесячныя вытворчыя рэзідэнцыі ў адной з арганізацый EMAP для творцаў, якія працуюць з лічбавым, медыя-, робататэхнічным і бія-артам. Праграма рэалізуецца ў партнёрстве з 15 вядучымі арт-цэнтрамі па ўсёй Еўропе і робіць моцны акцэнт на супрацу.

Хост-арганізацыі (на выбар):

Ars Electronica (Лінц), Chroniques (Марсэль), iMAL (Брусель), IMPAKT (Утрэхт), LABoral (Хіхон), Onassis Stegi (Афіны), WRO Art Center (Уроцлаў), NeMe (Лімасол) і інш. — усяго 15 лакацый.

Для каго: media_art, digital_art, robotic_art, bio_art, new_media мастакі/-чкі, дуэты, калектывы. Заяўнікі/-цы павінны быць рэзідэнт(к)амі або падаткаплацельшчык/цамі ЕС або адной з дапушчаных краін па-за ЕС. Могуць падавацца PhD-кандыдаты/-кі і мастакі/-чкі на пачатку кар’еры.

Праекты павінны мець калабаратыўны фармат.

Прапануецца:

  • 4000 EUR для асноўнага заяўніка/-цы (уключна з побытам)
  • 2000 EUR для партнёра/-кі па праекце
  • 4000 EUR бюджэт на праект
  • Жыллё ад прымаючай арганізацыі
  • Пакрыццё дарогі
  • Доступ да медыялабараторый і тэхнічнай базы
  • Удзел у kick-off канферэнцыі EMAP у Бразе, Партугалія (8-9 траўня 2026)
  • Магчымасці прэзентацый, паказаў і далейшых выстаў у сетцы EMAP.