Рэзідэнцыя ARCUS Project 2026 Ibaraki Artist-in-Residence | Японія
90-дзённая рэзідэнцыя для мастакоў/-чак сучаснага мастацтва, якія жывуць па-за межамі Японіі. Праграма робіць акцэнт на даследчым падыходзе, эксперыментах і ўзаемадзеянні з мясцовай супольнасцю.
Рэзідэнцыя праходзіць у горадзе Морыя (каля 1 гадзіны ад Токіа). У 2026 годзе студыя будзе размешчана на тэрыторыі дзеючай пачатковай школы.
Для каго: мастакі/-чкі ў сферы contemporary visual arts і сумежных практык (у т.л. перформанс, тэкставыя практыкі); пражываюць па-за Японіяй; не з’яўляюцца студэнт(к)амі (акрамя PhD); магчымыя групавыя заяўкі (але ўсе фінансавыя ўмовы — на аднаго чалавека).
Калі: 11 верасня - 9 снежня 2026 (90 дзён).
Прапануецца:
- Асобная студыя (~65 м²) у будынку школы
- Пражыванне (мэбляваная кватэра побач са студыяй)
- Авіяквіткі туды-назад (economy class)
- Стыпендыя 540.000 JPY (2940 EUR) на 90 дзён (на пражыванне і вытворчасць)
- Куратарская і арганізацыйная падтрымка
- Сустрэчы з японскімі арт-прафесіянал(к)амі
- Open studios і публічныя падзеі.