Artist-in-Residence ад Edeiken International Arts Foundation
Edeiken International Arts Foundation прымае заяўкі на рэзідэнцыю для музыкаў і саўнд-артыстаў/-к у Ёкагаме (Японія). Праграма праходзіць на базе 7artscafe і падтрымлівае працу з гукам, музыкай, кампазіцыяй і міждысцыплінарнымі практыкамі.
Для каго: музыкі, кампазітары, саўнд-артысты і міждысцыплінарныя творцы, якія працуюць з гукам.
Патрабаванні: узрост 25+, мінімум 5 гадоў прафесійнага досведу, актыўная творчая практыка за апошнія 24 месяцы. Індывідуальна або групай (да 4 чалавек).
Працягласць: 1 месяц (у перыяд з красавіка 2026 да сакавіка 2027).
Прапануецца: грант 10.000 USD на аднаго ўдзельніка/-цу або ансамбль: дарога, жыллё, жыццёвыя выдаткі, лакальны транспарт, матэрыялы.