Рэзідэнцыя Artist Residency Programme 2026 ад Veneto Residency Centre – Vene.Re | Італія

Бясплатна

Veneto Residency Centre – Vene.Re прымае заяўкі на рэзідэнцыі для сцэнічных і перфарматыўных мастацтваў. Праграма накіраваная на падтрымку мастацкіх даследаванняў як эксперыментальных лабараторый і рэалізуецца сеткай італьянскіх культурных інстытуцый.

Для каго: індывідуальныя мастакі і мастачкі, кампаніі або калектывы з мінімум 2 гадамі прафесійнага досведу.
*Асобна: адна рэзідэнцыя прызначаная для мастакоў і мастачак да 35 гадоў, якія пакуль не маюць значнага досведу публічнага прадстаўлення сваёй працы.

Прапануецца:

  • 15 дзён рэзідэнцыі
  • Праца ў розных прасторах цэнтру Vene.Re
  • Мінімум 2 публічныя прэзентацыі ў двух розных лакацыях
  • Магчымасць уключэння ў праграмы працы з аўдыторыяй і лакальнымі супольнасцямі
  • Пражыванне.

Фінансавыя ўмовы:

  • 2000 EUR (з падаткамі) — для індывідуальных мастакоў/-чак або калектываў да 2 чалавек
  • 3000 EUR (з падаткамі) — для калектываў ад 3 да 5 чалавек
  • Праезд, харчаванне і іншыя выдаткі — у межах гэтага ганарару.