Рэзідэнцыя COMMON GROUND — Art & Nature Residency
KYKLart запрашае мастакоў(-чак) і творцаў з Грэцыі і іншых краін на Art & Nature Residency на востраве Сірас. Удзельнікі(-цы) будуць жыць 8 дзён у сельскім ландшафце Пагаса і створаць site-specific дзеянне, інтэрвенцыю або прэзентацыю, звязаную з прыродным асяроддзем вострава.
Для каго: мастакі(-чкі), творцы і міждысцыплінарныя практыкі(-ні) з Грэцыі і іншых краін.
Падыходзяць практыкі ў сферах:
– Візуальнае мастацтва;
– Гукавое мастацтва;
– Інсталяцыя;
– Музыка;
– Перформанс;
– Рух;
– Land art;
– Environmental art;
– Партысіпатыўныя і міждысцыплінарныя практыкі.
Рэзідэнцыя праходзіць у Пагасе — невялікім сельскагаспадарчым паселішчы на востраве Сірас у Кікладах. Гэта спакойнае месца прыкладна за 6 км ад Эрмупалі, галоўнага горада вострава. Побач ёсць грамадскі транспарт, а да пляжнай вёскі Галісас можна дайсці пешшу прыкладна за 40 хвілін.
Удзельнікі(-цы) будуць жыць у доме сярод дрэў, садоў і адкрытай прыроднай прасторы. Падчас рэзідэнцыі трэба стварыць site-specific мастацкае дзеянне, інтэрвенцыю або прэзентацыю, звязаную з адносінамі паміж мастацтвам і прыродным асяроддзем Сіраса.
Фінальны вынік будзе прадстаўлены падчас аднадзённай адкрытай падзеі ў прыроднай прасторы вострава: на традыцыйных сцежках, пляжах, пагорках, палях або ў іншай лакацыі.
Арганізатары асабліва зацікаўлены ў праектах, якія:
- Асэнсавана працуюць з ландшафтам і асяроддзем;
- Даследуюць устойлівасць і суіснаванне;
- Запрашаюць да рэфлексіі, удзелу або сэнсарнага досведу;
- Выкарыстоўваюць low-impact і экалагічна свядомыя падыходы.
Даступныя перыяды рэзідэнцыі:
- 15–22 чэрвеня 2026 года;
- 22–29 чэрвеня 2026 года;
- 29 чэрвеня — 6 ліпеня 2026 года;
- 20–27 ліпеня 2026 года;
- 27 ліпеня — 3 жніўня 2026 года;
- 3–10 жніўня 2026 года;
- 17–24 жніўня 2026 года;
- 14–21 верасня 2026 года.
Прапануецца:
- Бясплатнае пражыванне на 8 дзён;
- Падтрымка каманды KYKLart;
- Магчымасці для знаёмства з іншымі мастакамі(-чкамі), куратарамі(-камі) і мясцовай супольнасцю;
- Удзел у адкрытай публічнай падзеі напрыканцы рэзідэнцыі.
Важна:
У апісанні не пазначана, што пакрываюцца дарога, харчаванне або ганарар.