Рэзідэнцыя для куратараў і куратарак Curator-in-Residence in Social and Environmental Justice
Факультэт візуальных мастацтваў Western University запрашае куратараў і куратарак на гадавую рэзідэнцыю, прысвечаную сацыяльнай і экалагічнай справядлівасці ў мастацтве.
Фармат:
- Пераважна афлайн-удзел. Фізічная прысутнасць на кампусе мінімум 1 дзень на тыдзень.
- 3 гадзіны штотыднёвых кансультацый на кампусе для сустрэч са студэнт(к)амі, выкладчык/цамі, супрацоўнік/цамі і прадстаўнік/цамі супольнасці.
- Візіты на заняткі Факультэта мастацтваў і гуманітарных навук па запрашэнні
- Мінімум 2 публічныя падзеі за семестр: лекцыі, варкшопы, візіты ў студыі або іншая праграма.
- Праца над куратарскімі праектамі, звязанымі з сацыяльнай і экалагічнай справядлівасцю.
Прапануецца:
- Стыпендыя / ганарар: 50 000 CAD (~31 200 EUR) за ўвесь перыяд рэзідэнцыі
- Ёсць artLAB Gallery, Centre for Sustainable Curating, Cohen Explorations Lab and Cohen Commons, Onkwehonwe Research Environment, а таксама студыі для гуку, друку, жывапісу, фатаграфіі, скульптуры і медыя
Працоўныя сацыяльныя льготы не ўваходзяць у пакет.