Перайсці да асноўнага зместу

Куратарам на старце кар'еры: міжнародная рэзідэнцыя ў Ірландыі

National Sculpture Factory
10 красавіка 2026, 23:59 CEST(мінуў)
3 — 29 жніўня 2026
Korku, Ірландыя
Бясплатна
1 000 EUR

National Sculpture Factory разам з The Guesthouse прымаюць заяўкі на рэзідэнцыю для куратара(-кі) ў Корку, Ірландыя.

Для каго: куратары/-кі на пачатку практыкі (emerging) з досведам арганізацыі выставаў і падзей.

Калі: 3-29 жніўня (да 4 тыдняў).

Прапануецца:

  • Пражыванне (кватэра ў The Guesthouse, усе выдаткі пакрываюцца)
  • Стыпендыя 250 EUR / тыдзень
  • Да 100 EUR / тыдзень на штодзённыя выдаткі
  • Да 300 EUR на дарогу
  • Працоўная прастора ў National Sculpture Factory
  • Доступ да абсталявання
  • Уключэнне ў мастацкую супольнасць Корка.