Перайсці да асноўнага зместу

Art’n Fiber 2026 - рэзідэнцыя для творцаў, якія працуюць з тэкстылем

12 красавіка 2026, 23:59 CEST(мінуў)
22 верасня — 13 кастрычніка 2026
Uppsala, Швецыя
Бясплатна
2 700 EUR

Region запрашае на рэзідэнцыю Art’n Fiber, дзе вы будзеце працаваць над уласным праектам у сельскай студыі.

Для каго: мастакі/-чкі, якія працуюць у тэкстыльных тэхніках (printing, dyeing, embroidery, quilting і інш.) і fiber art, жывуць у Еўропе (па-за Швецыяй) і маюць прафесійную практыку. Не прымаюцца праекты, звязаныя з моднай індустрыяй або выкарыстаннем гатовага адзення.

Калі: 22 верасня-13 кастрычніка 2026 (3 тыдні).

Прапануецца:

  • Грант ~2 700 EUR (≈ 30 000 SEK)
  • Транспарт да ~450 EUR (≈ 5 000 SEK)
  • Пражыванне + студыя (кухня, спальня, майстэрня)
  • Аrtist talk у Uppsala Art Museum (анлайн)
  • Правядзенне варкшопа (абавязкова)
  • Доступ да ровараў і базавая падтрымка.

*Без пакрыцця страхоўкі і харчавання.

Ддл: 12 красавіка.