Перайсці да асноўнага зместу

Рэзідэнцыя для мастакоў і мастачак Fundación Casa Wabi – ArtReview Prize 2026/27

14 чэрвеня 2026, 3:00 (BY)(мінуў)
San Luis Potosí City, Мексіка
Бясплатна

Fundación Casa Wabi і ArtReview запрашаюць трох мастакоў(-чак) на рэзідэнцыю ў Мексіцы ў 2027 годзе. Удзельнікі(-цы) будуць развіваць уласную практыку і рэалізоўваць супольнасны праект у дыялогу з жыхар(к)амі навакольных паселішчаў.

Fundación Casa Wabi — некамерцыйная арганізацыя, створаная ў 2014 годзе для падтрымкі сацыяльнага развіцця і міжнароднага культурнага абмену праз мастацтва. Рэзідэнцыйная праграма размешчаная на ціхаакіянскім узбярэжжы, прыкладна за 30 хвілін ад аэрапорта Пуэрта-Эскандыда. Галоўны комплекс Casa Wabi спраектаваў японскі архітэктар Tadao Ando.

Для каго: мастакі(-чкі) любых дысцыплін, незалежна ад узросту, нацыянальнасці, досведу і этапу прафесійнага развіцця. Падавацца можна індывідуальна або як творчы калектыў да двух чалавек. Калектывам трэба паказаць, што супольная праца ўжо з’яўляецца важнай часткай іх практыкі.

Калі: 2027 год, дакладныя даты будуць узгодненыя з адабранымі ўдзельнікамі(-цамі). Працягласць рэзідэнцыі — прыкладна 5–6 тыдняў у залежнасці ад абранага перыяду.

Праект з супольнасцю:
Трэба прапанаваць, распрацаваць і рэалізаваць праект у супрацоўніцтве з адной з мясцовых супольнасцей вакол Casa Wabi. Праект павінен будавацца на ўзаемным абмене і прыносіць карысць як мастаку(-чцы), так і супольнасці. Пасля адбору прапанова можа быць удакладненая або адаптаваная разам з камандай Casa Wabi.

Прапануецца:

  • Пералёт з Мехіка ў Пуэрта-Эскандыда;
  • Асобнае бунгала з ванным пакоем;
  • Доступ да студыйнай прасторы;
  • Трохразовае харчаванне;
  • Падтрымка ў рэалізацыі супольнаснага праекта пры папярэднім узгадненні з Casa Wabi;
  • Магчымасць працаваць у міжнароднай рэзідэнцыйнай супольнасці і ў дыялогу з лакальным кантэкстам.

Міжнародны пералёт або іншы праезд да Мехіка ўдзельнікі(-цы) аплачваюць самастойна.