MusVerre 2026 — рэзідэнцыя для творцаў, якія працуюць са шклом
MusVerre запрашае на рэзідэнцыю, дзе вы будзеце развіваць мастацкі праект у шкляной майстэрні.
Для каго: мастакі/-чкі і калектывы (да 3 чалавек), якія працуюць са шклом або ў glass art. Неабходны досвед працы са шклом хаця б у аднаго ўдзельніка/-цы ў калектыве.
Калі: да 60 дзён у перыяд 1 верасня - 5 снежня 2026.
Прапануецца:
- Вытворчы бюджэт да 2 400 EUR
- Сутачныя 45 EUR / дзень
- Транспарт да 900 EUR (round trip)
- Пражыванне на месцы рэзідэнцыі
- Доступ да абсталяванай шкляной майстэрні
- Фінальная прэзентацыя + магчымасць удзелу ў выставе ў Францыі і Бельгіі ў 2027.
Ддл: 15 красавіка.