Рэзідэнцыя для site-specific і экалагічных праектаў — The Farm Margaret River Funded Residency 2027
The Farm Margaret River запрашае візуальных мастакоў і мастачак на 8-10-тыднёвую рэзідэнцыю ў Аўстраліі для стварэння site-responsive прац.
Для каго: візуальныя_мастакі і мастачкі 18+ з моцнай і ўстойлівай прафесійнай практыкай, якія працуюць самастойна і адкрытыя да працы з ландшафтам, асяроддзем і site-specific кантэкстам.
Калі: 8-10 тыдняў паміж лютым і лістападам 2027 (дакладныя даты ўзгадняюцца індывідуальна).
Прапануецца:
- Ганарар 15 000 AUD (≈ 9 000 EUR)
- Пражыванне і студыя на тэрыторыі рэзідэнцыі
- Пакрыццё дарогі да / з Margaret River
- Падтрымка распрацоўкі праекта
- Ментарства, падтрымка ў даследаваннях і знаёмствы з лакальнымі арганізацыямі
- Прафесійная фотадакументацыя
- Магчымасць прэзентацыі праекта для дадатковага фінансавання
- Прэзентацыя працы для супольнасці.