Перайсці да асноўнага зместу

Рэзідэнцыя для творцаў і творчых груп Pier-2 Artist-in-Residence Program 2027

5 ліпеня 2026, 6:00 CEST
Каасюн, Тайвань
Бясплатна
800 EUR

PAIR запрашае мастакоў(-чак) і творчыя групы на рэзідэнцыю ў Каасюне з тэмай “Beta Port | An Unfinished Harbor” — пра горад-порт, які пастаянна змяняецца.

PAIR запрашае мастакоў(-чак) разглядаць Каасюн як адпраўны пункт для даследавання, абмену і мастацкай практыкі. Асабліва вітаюцца праекты, звязаныя з публічным узаемадзеяннем, лакальнай адчувальнасцю, fieldwork, назіраннем, рухам па горадзе, супрацай з супольнасцямі і эксперыментальнымі падыходамі.

Для каго: мастакі(-чкі) і творчыя групы з Тайваня і іншых краін. Абмежаванняў па мастацкіх дысцыплінах няма.

  • Падавацца могуць індывідуальныя аўтары(-кі) або групы да 2 чалавек. Заяўнікі(-цы) павінны мець мінімум 2 гады досведу ў мастацкай практыцы. Студэнты(-кі) могуць падавацца толькі на ўзроўні магістратуры або вышэй.
  • Патрэбны мінімум сярэдні ўзровень англійскай мовы, бо камунікацыя падчас рэзідэнцыі будзе праходзіць пераважна на кітайскай і англійскай.

Рэзідэнцыі будуць праходзіць у 2027 годзе ў адным з чатырох перыядаў (60 - 90 дзён): студзень — сакавік; красавік — чэрвень; ліпень — верасень; кастрычнік — снежань.

Прапануецца:

  • Студыйная прастора 33 м² з прыватнай ваннай;
  • Жылая прастора 16,5 м²;
  • Доступ да агульнай прасторы для сустрэч, кухні, лекцый і абмену;
  • Магчымасці для абмену з лакальнымі мастацкімі і культурнымі прасторамі;
  • Публічная прэзентацыя працы падчас рэзідэнцыі;
  • Транспартная падтрымка: адзін білет туды-назад economy class для міжнародных мастакоў(-чак) або standard-class ticket на Taiwan High Speed Rail для мясцовых удзельнікаў(-ц);
  • Штодзённая стыпендыя 800 NTD, каля 22 EUR на мастака/-чку або групу;
  • Да 35 000 NTD, каля 955 EUR на матэрыялы для праекта;
  • Адміністрацыйная падтрымка, resource matching і дапамога ў творчым працэсе.

Важна:
Мастакі(-чкі) самастойна адказваюць за штодзённае жыццё, даследчую працу, закупку матэрыялаў, мантаж, пераклад не з англійскай мовы, страхоўкі, візавыя зборы і іншыя асабістыя выдаткі.

Усе працы, створаныя падчас рэзідэнцыі, застаюцца ўласнасцю аўтараў(-ак). PAIR не захоўвае працы пасля завяршэння рэзідэнцыі, таму мастакі(-чкі) павінны самастойна арганізаваць іх вываз.

У дзень прыезду трэба будзе ўнесці дэпазіт: 150 USD/EUR для міжнародных мастакоў(-чак). Ён вяртаецца перад ад’ездам пасля праверкі прасторы і выканання ўсіх абавязкаў.