Перайсці да асноўнага зместу

Рэзідэнцыя для творцаў, якія працуюць з выявай — Light Work Artist-in-Residence Program 2027

30 чэрвеня 2026, 2:00 CEST
Злучаныя Штаты Амерыкі
10 USD
7 500 USD

Месячная рэзідэнцыя ў ЗША са стыпендыяй 7 500 USD, жыллём і доступам да прафесійнай інфраструктуры.

Рэзідэнцыя ў Сірак’юсе для мастакоў/-чак з любой краіны, якія працуюць з фатаграфіяй або медыя на аснове выявы.

Для каго: мастакі і мастачкі з любой краіны, якія працуюць з фатаграфіяй або медыя на аснове выявы. Падавацца можна індывідуальна або як калабарацыя.

Прапануецца:

  • Cтыпендыя 7 500 USD;
  • Мэбляваная кватэра;
  • Кругласутачны доступ да прафесійнай інфраструктуры Light Work;
  • Падтрымка каманды;
  • Публікацыя працы ў спецыяльным выпуску Contact Sheet: The Light Work Annual з эсэ, замоўленым Light Work;
  • Магчымасць уключэння працы ў Light Work Collection.