Перайсці да асноўнага зместу

Пісьменніцам: Women in the Mountains Residency 2026 ад Elizabeth Kostova Foundation

13 сакавіка 2026, 23:59 CET(мінуў)
1 — 10 жніўня 2026
Балгарыя
Бясплатна

10-дзённая рэзідэнцыя для жанчын-пісьменніц у гарах Радопаў на першую дэкаду жніўня 2026.

Для каго:

  • Жанчыны 18+, якія жывуць у Балгарыі або іншых краінах Еўропы (у тым ліку, па-за ЕС);
  • Аўтаркі прозы, creative non-fiction, паэзіі або драматургіі;
  • Не абавязкова публікаваныя, але з досведам творчага пісьма.

Прапануецца:

  • Пражыванне ў Чэпелары;
  • Поўны пансіён;
  • Пакрыццё транспартных выдаткаў (у межах Еўропы);
  • Групавыя сустрэчы з ментар(к)амі, чытанне твораў, горныя паходы і супольныя актыўнасці;
  • Магчымыя сацыяльныя стыпендыі (пры дадатковых патрэбах).