Рэзідэнцыя InResidence 2026 ад A Turma | Порту, Партугалія

Бясплатна
30 вер — 30 ліст

A Turma запрашае драматургаў і драматургіняў і тэатральных творцаў на двухмесячную рэзідэнцыю ў Порту (Партугалія), скіраваную на даследаванне новай драматургіі або тэатральнай формы. Праграма рэалізуецца ў партнёрстве з муніцыпалітэтам Порту.

Для каго: драматургі/-ні, тэатральныя творцы, перформеры/-кі, візуальныя_мастакі/-чкі, якія працуюць з тэатральнай або драматургічнай формай. Індывідуальныя ўдзельнікі/-цы або кампаніі.

Калі: 30 верасня - 30 лістапада 2026.

Прапануецца:

  • Грант 5000 EUR (для еўрапейскіх удзельнікаў/-ніц) або 6000 EUR (для ўдзельнікаў/-ніц з іншых рэгіёнаў свету) на аплату працы, дарогу, матэрыялы, тэхнічную і лагістычную падтрымку
  • Пражыванне (1-пакаёвая кватэра)
  • Доступ да працоўных прастораў (black box, студыі, касцюмерная).