Перайсці да асноўнага зместу

Міжнародная рэзідэнцыя ад The Art House × Royal Over-Seas League

7 лютага 2026, 23:59 CET(мінуў)
1 мая — 31 ліпеня 2026
Вялікабрытанія
Бясплатна

The Art House у партнёрстве з Royal Over-Seas League прымаюць заяўкі на двухмесячную рэзідэнцыю ў Вялікабрытаніі. Праграма накіраваная на мастакоў і мастачак, якія жывуць і працуюць па-за межамі UK і хочуць развіць практыку і бачнасць у брытанскім кантэксце.

Для каго: мастакі з краін Садружнасці (або былой Садружнасці), а таксама з ЗША, ЕС, EEA, Швейцарыі, якія жывуць і працуюць па-за Вялікабрытаніяй і маюць моцную асабістую, культурную ці прафесійную сувязь з краінай Садружнасці (або былой Садружнасці); не мелі або мелі вельмі абмежаваны выставачны досвед у UK; працуюць у сучасных візуальных мастацтвах. калі яны нарадзіліся ў краіне Садружнасці (або былой Садружнасці), маюць яе грамадзянства.

Прапануецца:

  • Цалкам аплачаныя падарожжа і віза;
  • Per diem на жыццё;
  • Студыя і пражыванне ў The Art House;
  • Доступ да Print Studio, Ceramic Studio і Darkroom + падтрымка тэхнікаў;
  • Матэрыяльны бюджэт;
  • Бюджэт на паездкі па UK (Лондан Wakefield);
  • Куратарская, тэхнічная і прафесійная падтрымка;
  • 1-to-1 коўчынг і ментарства з камандай праграмы;
  • Падтрыманы візіт у London (да 1 тыдня), у тым ліку падчас London Gallery Week і Photo London;
  • Наведванне іншых інстытуцый (YSP, The Hepworth, Лідс, Манчэстэр).