Рэзідэнцыя Literary Map of Gdańsk 2026 ад Dom Literatury w Gdańsku | Гданьск, Польшча
Мастацкая рэзідэнцыя для пісьменнікаў/-ц і візуальных мастакоў/-чак, якія разам створыць новае выданне Літаратурнай карты Гданьска — серыі картак, прысвечаных жыццю і творчасці даследчыцы літаратуры Марыі Яніён.
Праект працягвае пілотнае выданне Literary Map of Gdańsk (2025) і накіраваны на даследаванне літаратурнай гісторыі горада і папулярызацыю культурных маршрутаў.
Для каго: пісьменнікі/-цы, паэты/-кі, даследчыкі/-цы культуры, візуальныя_мастакі/-чкі з Польшчы і іншых краін. Можна падавацца дуэтам (пісьменнік + мастак) або індывідуальна.
- Прыярытэт аддаецца дуэтам.
Калі: пачатак красавіка - сярэдзіна ліпеня 2026 (канкрэтныя даты ўзгадняюцца з адабранымі ўдзельнік/цамі).
Прапануецца:
- Рэзідэнцыя ў Гданьску 2-5 тыдняў (можна падзяліць на два перыяды)
- Пражыванне ў асобным пакоі ў кватэры ў цэнтры горада
- Ганарар 1100 PLN / тыдзень (брута)
- Арганізацыйная і куратарская падтрымка
- Удзел у нетворкінг-сустрэчах і падзеях Дома літаратуры