Рэзідэнцыя ў навуковых лабараторыях — Airlab 2026-2027 | Францыя

Бясплатна
1 мая, 2:00 CEST

Université de Lille запрашае на рэзідэнцыю Airlab, дзе вы будзеце працаваць у даследчай лабараторыі разам з навукоўцамі, развіваць мастацкі праект і перакладаць навуковыя веды ў мастацкую форму.

Для каго: мастакі/-чкі (у тым ліку калектывы), якія працуюць у візуальным, медыя-, перфарматыўным або міждысцыплінарным мастацтве.
Калі: ~1 год рэзідэнцыі

  • Кастрычнік 2026 - студзень 2027: даследаванне ў лабараторыі
  • Люты - чэрвень 2027: вытворчасць
  • З кастрычніка 2027: прэзентацыя праекта.

Прапануецца:

  • Ганарар 10.000 EUR (за ўсю рэзідэнцыю)
  • Вытворчы бюджэт да 5 000 EUR
  • Доступ да лабараторый і тэхнічнай інфраструктуры
  • Падтрымка ў вытворчасці, прэзентацыі і камунікацыі.

Ддл: 1 траўня.