Рэзідэнцыя ON SITE для візуальных і тэкстыльных творцаў у межах Hypertextile 2027 | Араёлуш, Алентэжу, Партугалія

Бясплатна
11 мая — 8 чэрв

Даследчая і творча-практычная рэзідэнцыя ў кантэксце новай біенале тэкстыльнага мастацтва Hypertextile 2027, якая ўваходзіць у афіцыйную праграму Évora27 European Capital of Culture.

ON SITE прапануе мастакам/-чкам папрацаваць з: мясцовым кантэкстам Арраёлуша,
тэкстыльнымі традыцыямі (у тым ліку гісторыяй арраёлушскіх дываноў), ландшафтам, архітэктурай і сацыяльнай памяццю месца.

Вынікам стануць 5 site-specific прац (у памяшканнях або на адкрытай прасторы), якія будуць паказаныя на Hypertextile 2027.

Для каго: візуальныя і/або тэкстыльныя мастакі/-чкі ад 25 гадоў. Досвед працы з тэкстылем не абавязковы. Магчымы ўдзел дуэтаў (грант — на аднаго чалавека)

Калі:

  • Рэзідэнцыя: 11 траўня - 8 чэрвеня 2026 (4 тыдні)
  • Далейшая праца над праектам: чэрвень 2026 - красавік 2027 (з дыстанцыйнай куратарскай падтрымкай)
  • Выстава: травень 2027 (дакладныя даты пазней).

Прапануецца:

  • Пражыванне (прыватны пакой у рэзідэнцыі Córtex Frontal)
  • Працоўная прастора і абсталяванне
  • Праезд туды-назад (у тым ліку міжнародны)
  • Ганарар 1500 EUR
  • Вытворчыя выдаткі (па папярэднім бюджэце)
  • Куратарская падтрымка на ўсіх этапах
  • Выстава: транспарт і страхоўка работ, праезд і пражыванне на адкрыццё, уключэнне ў каталог Hypertextile 2027.