Рэзідэнцыя Photoszene Residencies — Artist Meets Archive 5 | Германія

Бясплатна
1 — 30 чэрвеня

Internationale Photoszene Köln прымае заяўкі на 5-е выданне рэзідэнцыйнай і выставачнай праграмы Artist Meets Archive (2026/27). Праграма прапануе мастакам і мастачкам, яікя не ўдзельнічалі раней у праграме Artist Meets Archive, працу з разнастайнымі фатаграфічнымі архівамі і калекцыямі, даследаванне архіва як прасторы памяці, улады, актывізму і візуальнай культуры.

Для каго: прафесійныя мастакі/-чкі, фатографы/-кі і калектывы, якія працуюць з фатаграфіяй і/або архівам як тэмай, метадам або матэрыялам.
Калі: рэзідэнцыя — лета 2026 (да 1 месяца, магчымы падзел на кароткія візіты); выставы — з траўня 2027, працягласць не менш за 4 тыдні.

Архівы і калекцыі (AMA 5):

  • Deutsches Tanzarchiv Köln
  • Greven Archiv Digital
  • Archiv der Fotowerkstätte Schmölz (толькі для творцаў, якія нарадзіліся ў Нідэрландах, або пражываюць у Нідэрландах, або маюць грамадзянства Нідэрландаў)
  • FrauenMediaTurm Köln
  • LVR-Landesmuseum Bonn.

Падача магчымая толькі ў адзін абраны архіў / калекцыю.

Прапануецца:

  • Ганарар 4500 EUR (1500 EUR — рэзідэнцыя, 1500 EUR — распрацоўка праекта, 1500 EUR — рэалізацыя выставы)
  • Доступ да абранага архіва / калекцыі
  • Пакрыццё падарожжа і пражывання (на рэзідэнцыю, мантаж і адкрыццё)
  • Выстава ў межах Photoszene Festival 2027
  • Базавы бюджэт на выставу — 5000 EUR
  • Куратарская падтрымка.