Рэзідэнцыя Zwangsarbeit/en – Work Force/d 2026–2027 ад Akademie Schloss Solitude x Горад Штутгарт | Штутгарт, Германія
2 мастацкія рэзідэнцыі па 6 месяцаў для стварэння site-specific працы ў публічнай прасторы, прысвечанай месцам нацысцкай прымусовай працы ў Штутгарце.
Праектны фокус:
- Мастацкая праца з канкрэтнымі месцамі прымусовай працы 1939-1945 гг. у Штутгарце
- Новыя формы культуры памяці
- Сувязь гістарычнага досведу з сучаснымі формамі прымусовай, залежнай або нестабільнай працы
- Мінімум 2 публічныя мерапрыемствы падчас рэзідэнцыі.
Для каго: мастакі/-чкі (візуальнае_мастацтва, мастацтва ў публічнай прасторы). Індывідуальныя заяўкі (калектывы не дапускаюцца).
Перыяд рэзідэнцыі: ліпень 2026 - чэрвень 2027.
Прапануецца:
- 6 месяцаў у Штутгарце (можна падзяліць на 2 перыяды)
- Стыпендыя 1300 EUR / месяц
- 5000 EUR на даследаванне і вытворчасць
- Жыллё + студыя ў Akademie Schloss Solitude
- Пакрыццё дарогі (прыезд / ад’езд)
- Пакрыццё медыцынскай страхоўкі (для не-ЕС)
- Доступ да майстэрняў (дрэва, метал, відэа/VR) і бібліятэк.