Стыпендыяльная праграма пра сторытэллінг і сістэмныя змены — Rhizome Fellowship 2026
Culture Hack Labs запрашае на Rhizome Fellowship — 9-месячную праграму, дзе вы будзеце развіваць уласны наратыўны праект і вывучаць, як сторытэллінг можа ўплываць на сацыяльныя і экалагічныя сістэмы.
Для каго: творцы, журналісты, сторытэлеры, актывісты і даследчыкі, якія працуюць з наратывамі і сістэмнымі зменамі. Падача ў камандзе (мін. 2 чалавекі).
Калі: травень - снежань 2026, 9 месяцаў.
Фармат:
- Анлайн-сесіі раз на 2 тыдні
- Распрацоўка ўласнага праекта (narrative intervention)
- Афлайн-сустрэча ў Коста-Рыцы (22-28 кастрычніка 2026).
Абавязковы ўдзел у ўводных анлайн-сесіях (26 сакавіка і 2 красавіка).
Прапануецца:
- Падарожжа, пражыванне і харчаванне для афлайн-сустрэчы
- Ментарская падтрымка і доступ да метадалогіі Culture Hack.