SALT III — грантавы конкурс для адукацыйных ініцыятываў

Бясплатна

SALT III (Support for Advanced Learning and Training) — конкурс грантаў для некамерцыйных адукацыйных арганізацый у ЕС, якія працуюць з беларускай аўдыторыяй. Праграма падтрымлівае стварэнне і развіццё ўстойлівых адукацыйных праектаў для беларусаў і беларусак у ЕС і за яго межамі.

Для каго: некамерцыйныя арганізацыі і НДА; арганізацыі грамадзянскай супольнасці; адукацыйныя ініцыятывы і ўстановы; зарэгістраваныя і фактычна дзейныя ў краінах ЕС; з пацверджаным досведам у сферы адукацыі.

У асноўнай праектнай камандзе павінен быць мінімум адзін грамадзянін або грамадзянка Беларусі (цяперашні або былы) з прафесійным досведам у адукацыі.

Працягласць праекта: 6-12 месяцаў.

Прапануецца:

  • Фінансаванне ад 30.000 да 96.500 EUR
  • 80-95 % пакрыцця бюджэту.

Што можна рэалізаваць у межах праекта:

  • Распрацоўка адукацыйных прадуктаў (курсы, праграмы, анлайн-курсы, метадалогіі)
  • Правядзенне навучання (анлайн / афлайн / змешаны фармат)
  • Распаўсюджванне адукацыйных матэрыялаў
  • Умацаванне інстытуцыйнай устойлівасці адукацыйных арганізацый
  • Нетворкінг і супрацоўніцтва паміж беларускімі і еўрапейскімі ініцыятывамі.

Праект павінен уключаць мінімум 3 віды дзейнасці з пералічаных.

Прыярытэтныя тэматычныя напрамкі:

  • Прафесійныя і працоўныя кампетэнцыі
  • Грамадзянская, прававая, лічбавая, фінансавая пісьменнасць
  • Кампетэнцыі выкладчыкаў/-ц і трэнераў/-к
  • Правы чалавека, дэмакратыя, крытычнае мысленне
  • Інстытуцыйнае развіццё адукацыйных НДА.