Перайсці да асноўнага зместу

SCI_ART 2026: After the Data / Cultural Climate FuturesResidency and festival for artists and researchers in Canada

30 мая 2026, 17:00 UTC−7(мінуў)
Vancouver, Канада
1 500 EUR

Рэзідэнцыя і фестываль — SCI_ART 2026: After the Data / Cultural Climate Futures | Канада

→ SCI_ART запрашае мастакоў/-чак, даследчыкаў/-ц і art-science калабарацыі на рэзідэнцыю і фестываль пра сувязь мастацтва, навукі, тэхналогій і кліматычных зменаў. Праекты павінны працаваць з навуковымі даследаваннямі, экалагічнымі данымі, тэхналагічнымі сістэмамі або сумежнымі сістэмамі ведаў.

Для каго: мастакі/-чкі, даследчыкі/-цы, media_мастакі/-чкі, sci_art, digital_мастакі/-чкі і г.д, якія жывуць у Заходняй Канадзе або базуюцца ў краіне Еўрапейскага саюза. Для індывідуальных аўтараў/-к, калектываў і artist-scientist / artist-researcher калабарацый, якія працуюць на скрыжаванні мастацтва, навукі і тэхналогій.
Трэба мець магчымасць паехаць у Канаду і ўдзельнічаць у асноўнай праграме.

Праграма ўключае:

• 22 верасня - 1 кастрычніка: 360 Horizons Residency, востраў Ванкувер. Дадатковая / optional частка праграмы.
Навучанне, звязанае з канкрэтным месцам, з апорай на веды, вучэнні і светапогляды Nuu-chah-nulth; спецыялізаваная праграма для карэнных удзельнікаў/-ц і прадстаўнікоў/-ц супольнасцей, якія сутыкаюцца з сістэмнымі бар’ерамі.

• 1- 4 кастрычніка: Ванкувер
Удзел у Vancouver International Film Festival і Signals Festival, dome-прэзентацыя, варкшопы пра інфраструктуру, магчымасці для вытворчасці праектаў і час для знаёмства з культурнай сцэнай Ванкувера.

• 5 - 6 кастрычніка: SCI_ART & Immersive Symposium Vancouver
Прэзентацыі, варкшопы, лекцыі, панэльныя дыскусіі, паказ SCI_ART-праектаў у dome-прасторы, VR і прэзентацыя імерсіўных мастацкіх праектаў.

• 6 - 8 кастрычніка: UBCO Kelowna Residency
Крытычныя варкшопы, наведванне навуковых лабараторый, тэставанне ідэй, рэгіянальныя візіты і супольная рэфлексія ў групе.

Прапануецца:
</b>• Для мастакоў/-чак і даследчыкаў/-ц з Еўразвязу — міжнародны пералёт Еўразвяз Канада

  • Пражыванне на час рэзідэнцыі
  • Лакальны транспарт паміж лакацыямі праграмы
  • Ганарар: 1500 - 5000 CAD (прыкладна 975 - 3250 EUR) у залежнасці ад досведу
  • Тэхнічная і каардынацыйная падтрымка, дзе магчыма
  • Доступ да студый, лабараторый і выставачных прастораў у залежнасці ад лакацыі
  • Публічная прэзентацыя ў межах SCI_ART 2026 & Immersive Symposium
  • Прафесійная фота- і відэадакументацыя.

Ддл: 31 траўня.