Шасцімесячная рэзідэнцыя Between Bridges Residency 2027
Фонд Between Bridges запрашае прафесійных мастакоў і мастачак, дуэты і невялікія калектывы на рэзідэнцыю ў Берліне. Праграма пройдзе са студзеня да чэрвеня 2027 года і ўключае працоўны перыяд, месячную выставу або публічную прэзентацыю, стыпендыю 1 500 EUR на месяц і дадатковы бюджэт 5 000 EUR на рэалізацыю выніковага праекта.
Between Bridges — фонд, заснаваны Wolfgang Tillmans у 2017 годзе. Ён працуе з тэмамі гуманізму, салідарнасці і развіцця дэмакратыі, а таксама падтрымлівае мастацтва, правы ЛГБТК+ і антырасісцкія ініцыятывы. Between Bridges таксама працуе як некамерцыйная выставачная прастора.
У межах праграмы трэба падрыхтаваць месячную выставу або іншую публічную прэзентацыю. Канцэпцыю выніковага праекта неабходна коратка апісаць ужо ў заяўцы.
Абмежаванні паводле ўзросту, нацыянальнасці або мастацкай дысцыпліны не пазначаныя.
Перыяд рэзідэнцыі: студзень — чэрвень 2027 года.
Прапануецца:
- Штомесячная стыпендыя 1 500 EUR. Стыпендыя выплачваецца ў аднолькавым памеры незалежна ад таго, падаецца адзін(-на) мастак(-чка), дуэт або калектыў;
- Дадатковы бюджэт 5 000 EUR на выставу або публічную прэзентацыю;
- Доступ да працоўнай і выставачнай прасторы;
- Студыйныя візіты мастацкіх прафесіяналаў(-ак) з сеткі Between Bridges;
- Прасоўванне выставы праз камунікацыйныя каналы фонду;
- Дакументацыя выніковага праекта на сайце Between Bridges.