Школа фандрайзінгу ад РАДА
Анлайн-курс для маладых беларускіх актывістаў(-к) і супрацоўнікаў(-ц) НДА з магчымасцю атрымаць да 5 000 EUR на праект.
Школа фандрайзінгу — гэта паэтапная праграма, якая дапамагае выбудоўваць рэалістычную сістэму фінансавання і падыйдзе тым, хто працуе ў сферы адвакацыі, нефармальнай адукацыі, развіцця мясцовых кам’юніці, правоў чалавека і інклюзіі, падтрымкі ўразлівых груп, лічбавай бяспекі і інавацый, экалогіі, гендарнай справядлівасці або медыяграматнасці.
Асаблівы фокус — на ініцыятывах, створаных моладдзю і для моладзі.
- Першы этап — тэарэтычны анлайн-курс «Дэдлайн быў учора!». Ён складаецца з 5 сустрэч і прысвечаны базавым інструментам фандрайзінгу.
- Пасля першага этапу ўдзельнікі(-цы), якія наведалі мінімум 60% заняткаў, аўтаматычна трапляюць на другі этап — практычную лабараторыю. Там можна будзе спакаваць ідэю ў праектную заяўку, атрымаць фідбэк і падрыхтавацца да пітчынгу.
- Фінальны этап — магчымасць падацца на грант да 5 000 EUR на свой міні-праект.
У праграме:
- Як думаць пра фандрайзінг сістэмна і расстаўляць прыярытэты;
- Дзе шукаць фінансаванне: базы дадзеных, рэестры, сеткі і іншыя крыніцы;
- Як будаваць партнёрства з донарамі, а не проста “прасіць грошы”;
- Як адаптаваць ідэю пад патрабаванні донара, не губляючы сутнасці;
- Што такое тэорыя зменаў простай мовай;
- Як паказваць сувязь паміж праблемай, дзеяннямі і вынікам;
- Як складаць жыццяздольны бюджэт і планаваць наперад.
Спікерка: Аня — фандрайзерка з 10-гадовым досведам. Яе праца ў сярэднім прыносіць праектам каля 1,5 мільёна EUR у год.
Пачатак курса: 3 чэрвеня і далей — панядзелкі і серады, 18:00 па Варшаве.