Перайсці да асноўнага зместу

Simone Veil Prize — новая прэмія Еўрапейскай камісіі для культурніцкіх праектаў аб спадчыне і памяці

31 ліпеня 2026(мінуў)
Бясплатна
10 000 EUR

Simone Veil Prize — новая штогадовая прэмія Еўрапейскай камісіі ў межах праграмы Creative Europe, якая адзначае праекты, што паказваюць, як культурная спадчына і месцы памяці могуць спрыяць грамадзянскаму ўдзелу, адукацыі і дэмакратычнаму дыялогу. Фокус прэміі — ўнёсак яўрэйскай культурнай спадчыны ў агульную гісторыю Еўропы. Прэмія прасоўвае разуменне спадчыны як пазітыўнай, накіраванай у будучыню сілы, якая дапамагае будаваць паважлівае супольнае жыццё ў еўрапейскім грамадстве. Яна таксама адлюстроўвае прыхільнасць ЕС да захавання культурнай разнастайнасці, супрацьдзеяння дыскрымінацыі і барацьбы з антысемітызмам.

Прэмія названая ў гонар Сімоны Вэйль (1927–2017) — французскай палітыкіні, якая перажыла Халакост, першай прэзідэнткі Еўрапейскага парламента пасля першых прамых выбараў 1979 года і адной з важных фігур у абароне правоў чалавека і еўрапейскага адзінства.

Умовы:

  • Праект павінен быць лакальнай ці трансгранічнай ініцыятывай, завершанай у перыяд з студзеня 2023 па студзень 2026 года;
  • Заяўкі прымаюцца па пяці катэгорыях: Shared Histories, Heritage for Dialogue, Living Heritage, Cross-Border Cooperation and Shared Narratives, Next Generation Youth Engagement and Education;
  • Да фіналу дойдзе да 25 намінантаў(-так) ва ўсіх катэгорыях разам.

Катэгорыі і тэматычны фокус:

  • Shared Histories — ініцыятывы, якія паглыбляюць грамадскае разуменне ўзаемазвязанай гісторыі Еўропы, паказваючы ўнёсак яўрэйскай спадчыны ў агульны культурны ландшафт кантынента;
  • Heritage for Dialogue — ініцыятывы, якія выкарыстоўваюць культурную спадчыну як інструмент міжкультурнага дыялогу, узмацняюць сацыяльную згуртаванасць паміж рэлігіямі, культурамі і пакаленнямі і супрацьдзейнічаюць дыскрымінацыі і нецярпімасці;
  • Living Heritage — праекты, якія залучаюць супольнасці да таго, каб трымаць яўрэйскую спадчыну жывой, актуальнай і адкрытай патрэбам сучаснага еўрапейскага грамадства;
  • Cross-Border Cooperation and Shared Narratives — сумесныя ініцыятывы, якія прасоўваюць транснацыянальнае разуменне еўрапейскай спадчыны праз мабільнасць, абмен і культурнае ўзаемадзеянне;
  • Next Generation, Youth Engagement and Education — праекты, якія запрашаюць педагогаў(-інь), студэнтаў(-ак) і моладзь да фарміравання будучыні еўрапейскай памяці і спадчыны.

Прапануецца: пераможца(-ца) Grand Prix у кожнай з пяці катэгорый атрымлівае 10 000 EUR.

Таймлайн:

  • Ацэнка заявак — жнівень–кастрычнік 2026 года;
  • Абвяшчэнне фіналістаў(-так) — кастрычнік 2026 года;
  • Цырымонія ўзнагароджання — снежань 2026 года ў Бруселі, дзе назавуць пяць пераможцаў(-ак) Grand Prix.

Як падавацца: бланкі заявак і Code of Ethics можна спампаваць на сайце Simone Veil Prize; запоўненую заяўку трэба даслаць на электронную пошту applications@simoneveilprize.eu да 31 ліпеня 2026 года, 23:59 (CEST).

Арганізатар: Еўрапейская камісія; кансорцыум GOPA Com, GOPA Pace і European Association for the Preservation and Promotion of Jewish Culture and Heritage (AEPJ).