Стыпендыя KWI International Fellowships 2026-2027 | Германія
Institute for Advanced Study in the Humanities (KWI) прымае заяўкі на даследчыя стыпендыі для гуманітарных, культурных і сацыяльных навук. Праект павінен выразна адпавядаць даследчай праграме KWI, якая ўключае: science studies, visual literacy, aesthetic practices, historical impact, дыялогі паміж культурнымі і сацыяльнымі навукамі.
Для каго: даследчыкі(-цы) з усяго свету, якія маюць завершаную ступень PhD і да 6 гадоў постдактаральнага досведу (PhD атрыманы ў 2020 або пазней), працуюць у сферах гуманітарных, культурных або сацыяльных навук.
Калі: 1 кастрычніка 2026 - 31 сакавіка 2027 (6 месяцаў).
Прапануецца:
- Фелоўшып-кантракт (не працоўны кантракт)
- 3000 EUR у месяц (да падаткаў)
- Офіс, тэхнічная і адміністрацыйная падтрымка
- Доступ да бібліятэкі, даследчай і івэнт-інфраструктуры
- Магчымасць уключэння ў міждысцыплінарныя калоквіумы, лекцыі і канферэнцыі
- Частковае пакрыццё выдаткаў на прыезд і ад’езд.
Акадэмічнае асяроддзе:
- Супрацоўніцтва з University Alliance Ruhr (Дуйсбург-Эсэн, Бохум, Дортмунд)
- Доступ да сеткі ўніверсітэтаў у Дзюсельдорфе, Кёльне, Мюнстэры, Білефельдзе
- Магчымасці абмену з Folkwang University of the Arts
- Транснацыянальныя ініцыятывы з Бельгіяй і Нідэрландамі.