Стыпендыяльная праграма Stanley Picker Fellowships in Art & Design 2026
Праграма падтрымлівае інавацыйныя practice-based research праекты ў сферы сучаснага мастацтва і дызайну, якія завершацца выставай у Stanley Picker Gallery у Лондане.
Stanley Picker Gallery пры Kingston University абірае двух стыпендыятаў(-к) у сферы мастацтва і дызайну. Кожная стыпендыя падтрымлівае даследчы праект, які павінен завяршыцца выставай міжнароднага ўзроўню ў Stanley Picker Gallery.
Для каго: мастакі і мастачкі, дызайнеры і дызайнеркі, міждысцыплінарныя творцы ў сферы сучаснага мастацтва і дызайну, якія працуюць з practice-based research і хочуць рэалізаваць новы праект у супрацоўніцтве з Kingston School of Art.
Stanley Picker Gallery і Dorich House Museum падкрэсліваюць прынцыпы інклюзіі, роўнасці магчымасцей і экалагічнай адказнасці. Да ўдзелу асабліва заахвочваюцца заяўнікі(-цы) з розных супольнасцей і бэкграўндаў.
Прапануецца:
- Да £16 000 (~18 700 EUR)
- Доступ да майстэрняў і тэхнічнай падтрымкі
- Студыйная і даследчая падтрымка
- Выстава ў Stanley Picker Gallery
- Супрацоўніцтва з Kingston School of Art і іншымі ўніверсітэцкімі аддзеламі.
Для падачы трэба спачатку зарэгістраваць цікавасць, пасля чаго арганізатары дашлюць Fellowship Application Pack і інструкцыі па падачы.