Перайсці да асноўнага зместу

Стыпендыяльная праграма Vitali Silitski Fellowship 2026 ад Цэнтра новых ідэй

10 сакавіка 2026, 23:59 CET(мінуў)
13 сакавіка — 5 чэрвеня 2026(адбылося)
Цэнтр новых ідэй, Warsaw, Польшча
Анлайн
Бясплатна
2 000 EUR

Гэта двухмесячная стыпендыяльная праграма для беларускіх даследчыкаў і даследчыц, якія хочуць працаваць з ідэямі, што працягваюць і развіваюць інтэлектуальную спадчыну выбітнага беларускага палітолага Віталя Сіліцкага.

Для каго:

  • беларусы і беларускі да 35 гадоў;
  • прадстаўнікі/-цы акадэмічнай сферы, бізнесу, грамадзянскай супольнасці, медыяў;
  • жывуць у ЕС або краінах Усходняга партнёрства (акрамя Беларусі), маюць доступ да рынку працы і банкаўскі рахунак;
  • валодаюць англійскай на ўзроўні, дастатковым для дыскусій;
  • не ўваходзілі ў пастаянную каманду ЦНІ.

Праграма:

13-25 сакавіка 2026Адукацыйная анлайн-частка Future Ideas School

Спікеры і спікеркі: James Nixey, Michael McFaul, Hillary Briffa, Рыгор Астапеня, Антон Раднянкоў, Дар’я Урбан, Леся Руднік.

26-29 сакавіка 2026Афлайн-частка і фінальны пітчынг

Ладзіцца ў Варшаве. Лагістыка пакрываецца

6 красавіка - 5 чэрвеня 20262-месячная анлайн-стажыроўка

Прапануецца:

  • Стажыроўка ў даследчай камандзе ЦНІ
  • Стыпендыя да 2000 EUR (брута)
  • Ментарская падтрымка
  • Публікацыя аналітычнага артыкула (да 2000 слоў) на сайце ЦНІ.

Трэба быць гатовым/-ай удзельнічаць ва ўсіх этапах і падрыхтаваць аналітычны матэрыял да 6 чэрвеня 2026.