The Polyphonic Pulcinella — рэзідэнцыя для творцаў у сферы тэатра
The Polyphonic Pulcinella — міжнародная калектыўная рэзідэнцыя, прысвечаная Пульчынэле як агульнаму кораню еўрапейскіх тэатральных традыцый. Удзельнікі(-цы) будуць даследаваць сувязі паміж неапалітанскім Пульчынэлам і іншымі героямі народнага тэатра, а пасля разам створаць сучасны шматмоўны спектакль.
Для каго: мастакі(-чкі) і культурныя прафесіяналы(-кі) з краін праграмы Creative Europe, акрамя Італіі, якія не менш за 3 гады працуюць у сферы тэатра, фізічнага або танцавальнага тэатра, пантамімы і сумежных выканальніцкіх практык.
Асабліва вітаюцца кандыдаты(-кі), якія цікавяцца камедыяй дэль артэ, маскамі, Пульчынэлам і падобнымі еўрапейскімі персанажамі-трыкстарамі: Punch, Kasperl, Polichinelle або Petrushka.
Карысным будзе досвед працы з Grammelot, фізічнай і рытмічнай імправізацыяй або тэатральнай антрапалогіяй.
У праграме:
- Майстар-класы па камедыі дэль артэ;
- Праца з маскамі, Grammelot і фізічным тэатрам;
- Даследаванне гістарычных мясцін Неапаля;
- Калектыўная драматургія паводле метаду canovaccio;
- Інтэнсіўныя рэпетыцыі і штодзённыя ментарскія сесіі;
- Адкрытыя рэпетыцыі і фінальны публічны спектакль.
Праграма прадугледжвае каля 7 гадзін працы на дзень з панядзелка па суботу. Рабочая мова — англійская, шматмоўнасць у спектаклі вітаецца.
Ментар:
Antonio Rao Gargiulo — спецыяліст у сферы камедыі дэль артэ і пантамімы, стваральнік міжнароднага фестывалю ComèDì.
Месца: TRAM Theatre, Неапаль, Італія.
Прапануецца:
- Ментарская і мастацкая праграма;
- Пражыванне непадалёк ад тэатра з агульнай кухняй;
- Доступ да сцэны, рэпетыцыйных памяшканняў, тэхнічнага абсталявання і вытворчых рэсурсаў;
- Лагістычная і адміністрацыйная падтрымка;
- Суткавыя 30 EUR у дзень, агулам да 840 EUR;
- Дарожная падтрымка 400 або 800 EUR у залежнасці ад адлегласці;
- Магчымая дадатковая падтрымка на экалагічны транспарт, візу або ўдзел з сям’ёй;
- Фінальны публічны паказ у Teatro TRAM.
Пражыванне прыстасаванае для людзей з інваліднасцю. Вітаюцца заяўкі ад творцаў, якія сутыкаюцца з перашкодамі для міжнароднай мабільнасці.