Перайсці да асноўнага зместу

Tide Lines — рэзідэнцыя для візуальных мастакоў і мастачак

16 чэрвеня 2026, 0:30 EEST
18 — 31 кастрычніка 2026
Burgas, Балгарыя
Бясплатна
3 000 EUR

National Academy of Art у Балгарыі запрашае 2 візуальных мастакоў(-чак) на пачатку прафесійнага шляху, якія працуюць з тэмамі цэнзуры, палітычнага ціску, бяспекі, клопату і супраціву, на рэзідэнцыю каля Чорнага мора з падтрымкай да 3 000 EUR.

Пра праграму Re:Create Europe:

Тэма праграмы 2026 года — «Трансфармацыя культурнай палітыкі». Удзельнікі(-цы) будуць працаваць з тэмамі мастацкай свабоды, супраціву і ўстойлівасці, культурнай памяці, грамадзянскага ўдзелу і ролі мастацтва ў складаных сацыяльных і палітычных кантэкстах.

Адна з магчымасцей праграмы — Tide Lines: Art, Freedom and Resilience at the Black Sea, рэзідэнцыя ў Бургасе.

Для каго: 2 візуальныя мастакі(-чкі) на пачатку прафесійнага шляху з досведам да 5 гадоў, якія з’яўляюцца грамадзянамі(-камі) або рэзідэнтамі(-камі) краін і тэрыторый, дапушчаных да ўдзелу ў праграме Creative Europe.

Асабліва запрашаюцца мастакі(-чкі), якія працуюць або жывуць у кантэкстах, дзе свабода мастацкага выказвання абмежаваная, знаходзіцца пад ціскам або пад пагрозай.

Прымаюцца практыкі:
– жывапіс і малюнак;
– друкаваная графіка;
– фатаграфія;
– відэа і кіно;
– інсталяцыя;
– скульптура;
– перформанс;
– мастацтва ў публічнай прасторы.

Фокус рэзідэнцыі:

  • Мастацкая практыка ва ўмовах цэнзуры, ціску або самаацэнзуры;
  • Устойлівасць, супраціў і клопат у сучасным мастацтве;
  • Чорнае мора як сімвалічная і матэрыяльная прастора: мяжа, прытулак, памяць, эрозія, трансфармацыя;
  • Змены культурнай палітыкі і іх уплыў на мастацкія экасістэмы;
  • Бяспечныя, далікатныя і калектыўныя стратэгіі працы.

Праграма заахвочвае даследаванне, эксперымент і дыялог, а не абавязкова стварэнне завершаных прац.

Прапануецца:

  • Асобнае пражыванне ў Бургасе коштам да 1 000 EUR на ўдзельніка(-цу), якое арганізуе і аплачвае прымаючы бок;
  • Асобная студыйная прастора;
  • Доступ да тэхнічнай і матэрыяльнай інфраструктуры, у тым ліку спецыялізаваных студый друкаванай графікі і фатаграфіі, у залежнасці ад патрэбаў праекта;
  • Пакрыццё дарожных выдаткаў да 1 000 EUR на ўдзельніка(-цу), уключаючы міжнародную дарогу, неабходны лакальны транспарт у краіне і горадзе падчас знаходжання, а таксама візавыя выдаткі, калі яны патрэбныя;
  • Да 1 000 EUR на штодзённыя выдаткі і матэрыялы для рэалізацыі праекта;
  • Вытворчая падтрымка ў натуральнай форме: студыі, абсталяванне і даступныя матэрыялы акадэміі.

Публічная прэзентацыя працы не з’яўляецца абавязковай. Удзельнікі(-цы) могуць самастойна вызначыць:
– як будзе дакументавацца іх праца;
– ці выкарыстоўваць сапраўднае імя або псеўданім;
– які ўзровень публічнай бачнасці для іх бяспечны.