Вакансія: даследчык/-ца для даклада пра кліматычную трывожнасць і музеі

Бясплатна

NEMO – The Network of European Museum Organisations шукае даследчыка або даследчыцу, якія падрыхтуюць аналітычны даклад пра кліматычную трывожнасць (climate anxiety) і ролю музеяў у падтрымцы эмацыйнай устойлівасці і надзеі падчас кліматычнага крызісу.

Для каго: даследчыкі/-цы, аўтары/-кі, кансультанты/-кі з досведам у галінах гуманітарных і сацыяльных навук; псіхалогіі, climate communication, культурнай палітыкі; музейных і культурных даследаванняў.

Пра што даклад:

  • Што такое eco-/climate anxiety і яе сацыяльныя і псіхалагічныя вымярэнні
  • Як музеі могуць працаваць з эмоцыямі, трывожнасцю і пачуццём бездапаможнасці
  • Чаму музеі важныя як прасторы надзеі і салідарнасці
  • Практычныя стратэгіі для музейных праграм і працы з супольнасцямі.

Бюджэт прыблізна 1500 EUR (уключаючы VAT).