Перайсці да асноўнага зместу

Вакансія Media & Project Assistant ад ARS BALTICA | Германія

15 лютага 2026, 23:59 CET(мінуў)
Бясплатна

ARS BALTICA — культурная ініцыятыва для Балтыйскага рэгіёну — шукае Media & Project Assistant у сакратарыят арганізацыі.

Для каго: спецыялісты і спецыялісткі ў сферы культуры і камунікацыі, якія добра працуюць з тэкстамі і медыя.
Пачатак: як мага хутчэй, не пазней за 1 красавіка 2026.

Патрабаванні:

  • Вельмі добрая англійская (вусная і пісьмовая)
  • Досвед у камунікацыях / медыя
  • Арганізаванасць, самастойнасць, ініцыятыўнасць
  • Цікавасць да міжнародных культурных адносін у Балтыйскім рэгіёне
  • Упэўненае валоданне офіснымі праграмамі (MS Word, Excel, PowerPoint і інш.).

Асноўныя задачы:

  • Падрыхтоўка і вядзенне медыя-кантэнту (тэксты, рассылкі, сацсеткі)
  • Абнаўленне сайтаў
  • Падтрымка праектнай і адміністрацыйнай працы сакратарыяту
  • Удзел у рэалізацыі бягучых міжнародных праектаў.

Прапануецца:

  • Аплата ў адпаведнасці з тарыфамі Nordkolleg (узровень залежыць ад досведу)
  • Міжнародныя камандзіроўкі (пры неабходнасці)
  • Офіс у Nordkolleg Rendsburg
  • Магчымасць частковай дыстанцыйнай працы.