Вакансія Менеджар па камунікацыях у Eastern Partnership Civil Society Forum
Eastern Partnership Civil Society Forum (EaP CSF) — міжнародная сетка грамадзянскай супольнасці, якая працуе з тэмамі Усходняга партнёрства, дэмакратычных рэформаў і еўрапейскай інтэграцыі.
Фармат: поўная занятасць (100%).
Кантракт: 1 год (з магчымасцю падаўжэння).
Пачатак працы: як мага хутчэй.
Патрабаванні:
- Мінімум 5 гадоў досведу ў камунікацыях, журналістыцы або міжнародных арганізацыях
- Вельмі добрая англійская мова (пісьмова і вусна)
- Практычны досвед з: WordPress / CMS, рассылкамі (MailerLite або падобнае), сацсеткамі, Adobe InDesign і Illustrator (абавязкова)
- Цікавасць да тэм Усходняга партнёрства
- Права жыць і працаваць у ЕС
- Досвед у НДА і веданне моў Усходняга партнёрства — плюс.
Абавязкі:
- Распрацоўваць і рэалізоўваць камунікацыйную стратэгію арганізацыі
- Павышаць публічную бачнасць EaP CSF і яго пазіцыянаванне
- Весці сайт і сацсеткі (LinkedIn, Facebook, Instagram)
- Планаваць і ствараць кантэнт (тэксты, візуалы, відэа)
- Працаваць з медыя: прэс-рэлізы, артыкулы, кантакты з журналіст(к)амі
- Падтрымліваць мерапрыемствы і адвакатыўную працу арганізацыі
- Каардынаваць знешніх падрадчыкаў/-ц (дызайн, друк, аўдыя-візуал)
- Рэдагаваць і вычытваць усе камунікацыйныя матэрыялы.