Набор экспертаў і экспертак для панэлі European Heritage Label (2027-2029) ЕС
Еўрапейская камісія шукае незалежных экспертаў і экспертак у панэль European Heritage Label (EHL) на 2027-2029.
Роля экспертаў і экспертак:
- Ацэнка намінаваных аб’ектаў ад краін ЕС
- Падрыхтоўка справаздач і рэкамендацый
- Удзел у фармаванні крытэрыяў і стандартаў
- Забеспячэнне празрыстасці і якасці працэсу.
Для каго: даследчыкі/-цы, эксперты/-кі ў галіне культурнай спадчыны, гісторыі, паліталогіі, сацыяльных навук.
- Мін. 8 гадоў прафесійнага досведу
- Досвед падрыхтоўкі аналітычных / палітычных справаздач (5+ гадоў)
- Англійская C1.