Варкшоп па распрацоўцы даследчых праектаў для падачы на навуковыя гранты ад Scholars for Belarus | Варшава, Польшча
Scholars for Belarus запрашае беларускіх даследчыц і даследчыкаў на інтэнсіўны варкшоп па распрацоўцы даследчых праектаў на англійскай мове для падачы на міжнародныя навуковыя гранты. Варкшоп скіраваны на развіццё праектных і пісьмовых навыкаў у адпаведнасці з крытэрыямі ацэнкі фінансуючых арганізацый.
Для каго: беларускія даследчыцы гуманітарных і сацыяльных навук, якія маюць беларускае грамадзянства або ВНЖ, валодаюць англійскай мовай не ніжэй за ўзровень B2, маюць чарнавік даследчага праекта на англійскай мове (да 2 старонак), маюць афіліяцыю з даследчай інстытуцыяй (постдок / навуковы супрацоўнік/-ца) або дамоўленасць пра імплементацыю гранта на яе базе.
Фармат і змест:
- 3 дні паглыбленай працы (інтэрактыўныя практыкаванні + абмеркаванні)
- Праца з усімі этапамі даследчага цыклу: актуальнасць і даследчыя пытанні; мэты, задачы і метады; планаванне часавай шкалы; вынікі і распаўсюджванне
- Фокус на рэальных патрабаваннях грантавых конкурсаў.
Праводзіць семінар будзе Джозі Дыксан — міжнародная кансультантка з 20-гадовым досведам правядзення трэнінгаў па паляпшэнні даследчых навыкаў і досведам супрацы з больш чым 100 універсітэтамі ў Еўропе і ЗША. Яе варкшопы і лекцыі факусуюцца на камунікацыі, публікацыях і распаўсюджванні даследаванняў і грунтуюцца на яе вопыце ў акадэмічным выдавецтве. ...
Прапануецца:
- Пражыванне і харчаванне
- Кампенсацыя квіткоў да 250 EUR.