Вэбінар «Журналіст у эпіцэнтры траўмы: інструменты самазахавання»

Бясплатна
5 сакавіка, 18:00 — 20:30 CET

Практычная сустрэча пра тое, як праца ў полі траўмы ўплывае на журналістаў і журналістак, і якія інструменты дапамагаюць захоўваць сябе ў прафесіі. Для медыяпрафесіяналаў/-к, якія працуюць з тэмамі гвалту, рэпрэсій, вайны і чалавечага болю.

Арганізатары: нямецкая НКА dekoder і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Калі: 5 сакавіка, 17:00-19:30 Варшава | 18:00-20:30 Вільнюс | 19:00-21:30 Мінск.

Праграма:

  • Што такое траўма сведкі і прафесійны перагруз
  • Дзе праходзіць мяжа прафесійнай адказнасці
  • Як не «забіраць» чужы боль з сабой
  • Як падрыхтавацца да складаных размоваў
  • Што дапамагае заставацца ў прафесіі на доўгую дыстанцыю.

Фармат: практычныя інструменты самазахавання + кароткія інтэрактыўныя заданні + прастора для рэфлексіі.

Спікерка: беларуская журналістка з больш як 5-гадовым досведам працы з траўматычнымі тэмамі, трэнерка па супрацьдзеянні выгаранню.

Зарэгістравацца