Перайсці да асноўнага зместу

Выдавецтва «Пфляўмбаўм» прымае тэксты пра Чарнобыль

10 красавіка 2026, 2:00 CEST(мінуў)
Бясплатна

Для адных Чарнобыль — гэта экалагічная катастрофа, для другіх — міграцыя, для трэціх — Чарнобыльскі шлях і барацьба за свабоду. Чарнобыльскую зону можна разглядаць не толькі як тэрыторыю з правам на адсяленне ці на штогадовае аздараўленне ў санаторыях, але і як трагічна і прымусова страчаную радзіму ці, наадварот, зону ізаляцыі ад іншага (незабруджанага? здаровага? дэмакратычнага? свабоднага?) свету. Васіль Быкаў называў Чарнобыль трагедыяй, якая паказала сапраўдную цану хлусні. У «Чарнобыльскай малітве» Святланы Алексіевіч Лена М. з Кыргызстану называе Чарнобыль сваім домам і радзімай.

Для каго: беларускія аўтаркі, пісьменніцы.
Фармат: празаічны тэкст (мастацкі, нон-фікшн або гібрыдны) да 15.000 знакаў.

У выніку адбору ў вас будзе два месяцы на напісанне тэксту.

Прапануецца:

  • Публікацыя ў анталогіі пра Чарнобыль (2026)
  • Ганарар для адабраных аўтарак.

Мова пажадана беларуская. Калі ёсць жаданне пісаць на рускай, то зможам перакласці.

Ддл: 10 красавіка.
Дасылайце свае прапановы (чарнавікі, ідэі, планы) разам з кароткай біяграфіяй на antalohija@gmail.com.