Праграма WHW Akademija 2026: Remember Freedom | Харватыя / Боснія і Герцагавіна
WHW (What, How & for Whom) прымае заяўкі на 8-ы набор tuition-free праграмы WHW Akademija пад тэмай Remember Freedom. Праграма даследуе сувязі паміж паэзіяй і межамі — як фізічнымі, так і сімвалічнымі — і іх ролю ў сучасных палітычных і культурных працэсах.
Рэзідэнт-прафесар 2026: Sebastian Cichocki (UAP Poznań / Museum of Modern Art Warsaw). У Біхачы ўдзельнікі/-цы будуць працаваць з Selma Selman.
Для каго: мастакі/-чкі на пачатку шляху і тыя, хто развівае незалежную мастацкую практыку.
Калі: красавік – кастрычнік 2026.
Праграма:
- Анлайн-сесіі (з красавіка)
- 1-я афлайн-сесія: 20-30 траўня 2026, Заграб
- 2-я афлайн-сесія: 4-10 кастрычніка 2026, Заграб + Біхач (у супрацоўніцтве з KRAK).
Прапануецца:
- Пакрыццё пражывання падчас афлайн-сесій
- Кампенсацыя дарогі
- Праца з Kontakt Collection (Цэнтральная і Усходняя Еўропа)
- Сустрэчы з маста(ч)камі, куратар(к)амі, актывіст(к)амі
- Доступ да лакальных культурных інстытуцый у Заграбе.