XR-рэзідэнцыя The Reciprocal Trap у межах RiT 2 – Unwritten Worlds ад V2_ x Realities in Transition
6-месячная калектыўная XR-рэзідэнцыя для 3 мастакоў/-чак, якія будуць ствараць адну супольную працу на скрыжаванні XR, AI, simulation і generative environments.
Тэма The Reciprocal Trap: даследаванне таго, як у эпоху agentic AI XR ператвараецца з прасторы пагружэння ў сістэму збору дадзеных, дзе ўзаемадзеянне чалавека з асяроддзем адначасова становіцца і матэрыялам для навучання машыны.
Для каго: пастаянныя рэзідэнты краін ЕС або краін, асацыяваных з Creative Europe; трэба быць гатовым/-ай працаваць і падарожнічаць па Еўропе і мець магчымасць выстаўляць інвойсы.
- Можна падавацца і без глыбокай тэхнічнай падрыхтоўкі, але важна паказаць свой узровень знаёмства з тэхналагічнымі інструментамі.
- Не могуць падавацца ўдзельнікі/-цы, якія ўжо атрымлівалі грант у RiT1, а таксама асобы, звязаныя з партнёрамі кансорцыума.
Фармат рэзідэнцыі:
- Анлайн: чэрвень - ліпень 2026
- Афлайн у V2_, Ратэрдам: жнівень - верасень 2026
- Анлайн: кастрычнік - лістапад 2026
- Фінальная прэзентацыя: люты 2027, V2_, Ратэрдам.
Прапануецца:
- Грант 15.000 EUR, які ўключае ганарар, дарогу, пражыванне, выдаткі на знаходжанне падчас рэзідэнцыі
- 6-месячная гібрыдная рэзідэнцыя
- 2 месяцы афлайн у Ратэрдаме
- Test Lab — публічны паказ працы ў працэсе
- Production budget да 5000 EUR на калектыўны праект
- Ментарская праграма па XR, этыцы, інклюзіі, даступнасці, дыстрыбуцыі і business models
- Падтрымка далейшага распаўсюду працы пасля рэзідэнцыі.