Young Europe V — рэзідэнцыя для асістэнта(-кі) рэжысёра
Рэзідэнцыя праходзіць у межах праграмы Young Europe V: Life Stories ад European Theatre Convention. Адабраны(-ая) ўдзельнік(-ца) далучыцца да Junges Staatstheater — аддзела для маладой аўдыторыі ў Badisches Staatstheater Karlsruhe. Праца будзе спалучаць функцыі: асістэнта(-кі) рэжысёра; спецыяліста(-кі) па тэатральнай педагогіцы; удзельніка(-цы) творчай каманды спектакля для школьных класаў.
Для каго: тэатральныя творцы на пачатку кар’еры, у тым ліку нядаўнія выпускнікі(-цы).
Арганізатары шукаюць чалавека, які(-ая) мае:
- Цікавасць да тэатра для дзяцей і моладзі і фармату спектакля ў школьным класе;
- Веды або выразную цікавасць да квір-дыскурсаў, асабліва транс*тэматыкі;
- Гатоўнасць працаваць з антыдыскрымінацыйнымі падыходамі;
- Адукацыю ў сферы тэатральнай педагогікі і / або практычны досвед;
- Вопыт або зацікаўленасць у працы асістэнта(-кі) рэжысёра;
- Добрае адчуванне мовы і здольнасць хутка працаваць з кантэкстам тэкстаў і сцэн.
Абавязковая англійская мова на сярэднім узроўні. Базавая размоўная нямецкая будзе перавагай.
Пра спектакль:
Ganzkörperparty / Full-Body Party — эксперыментальная пастаноўка для аднаго школьнага класа. Два акторы прыходзяць у клас і прапануюць вучням і вучаніцам разам сыграць адно цела, дзе кожны(-ая) адказвае за асобную яго частку.
Спектакль даследуе:
- Уплыў мовы на ўспрыманне цела і ідэнтычнасці;
- Гендарныя ролі і чаканні;
- Зменлівасць цела;
- Магчымасць вызвалення ад чужых поглядаў і навязаных уяўленняў;
- Пытанне пра тое, кім мы з’яўляемся.
П’еса напісаная на нямецкай мове і будзе выконвацца па-нямецку.
Аўтар п’есы — Fayer Koch, рэжысёр — Marty Damour, сцэнаграф — Steve Oelmann, драматургіня — Jannika Erdmann.
Прапануецца:
- Рэзідэнцыя ў Badisches Staatstheater Karlsruhe;
- Пакрыццё дарогі ад месца пражывання да тэатра — да 400 EUR;
- Пражыванне, арганізаванае тэатрам;
- Сутачныя на лакальныя выдаткі за фактычны перыяд знаходжання;
- Дадатковая фінансавая падтрымка ад тэатра — 500 EUR;
- Удзел у поўным вытворчым працэсе спектакля.
Пра тэатр:
Junges Staatstheater стварае пастаноўкі і іншыя праграмы для дзяцей і моладзі рознага ўзросту.
У яго праграме ёсць:
– Спектаклі на тэатральных сцэнах;
– Мабільныя пастаноўкі для школьных класаў;
– Канцэрты і чытанні;
– Праекты з удзелам дзяцей і моладзі;
– Інклюзіўныя і даступныя фарматы;
– Праца з «эстэтыкай доступу».
Аддзел Kunst + Vermittlung адказвае за працу з маладой аўдыторыяй, развіццё публікі і ўдзельніцкія праекты.