Anastasia Rydlevskaya выпусцілановы кліп на песню Limerence
Атрымалася вельмі атмасферна.
«Гэта гісторыя пра страту сапраўднага кахання і пра тое, як нанова вучыцца жыць. Гэта не проста музычнае відэа. Гэта кінематаграфічны вопыт аб дакучлівым каханні, эмацыйнай залежнасці і балючым працэсе адпушчэння», — кажа спявачка.
Нагадаем, трэк выйшаў на трэцім альбоме беларускай мастачкі і музыкі «Snake Charmer».